Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
03.01.2020

Віншаванні дзецям ад ваеннага камісара

Напярэдадні Новага года ваенны камісар Ашмянскага раёна падпалкоўнік Ігар Місюкевіч і старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Уладзімір Бельчанка прынялі ўдзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» і наведалі сярэднюю школу № 1 г.Ашмяны ім. М. М. Гружэўскага. Госці прыйшлі з навагоднімі падарункамі і сувенірамі, прыгатаванымі спецыяльна для дзяцей са шматдзетнай сям'і Бабковых. У сувязі з хваробай малодшага брата Аляксандра навагоднія падарункі былі ўручаны старэйшаму сыну ў сям'і-Аляксею. Як будучаму абаронцу Айчыны Аляксею Бабкову была пастаўлена задача: даставіць падарункі дадому і перадаць віншаванні свайму малодшаму брату. Хлопчык справіўся са сваёй задачай і перадаў Сашы цёплыя віншаванні з пажаданнем хутчэйшага выздараўлення. Сяргей АНДРЫЛОВІЧ, намеснік ваеннага камісара-начальнік мабілізацыйнай групы ваеннага камісарыята Ашмянскага раёна, капітан.