Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
28.01.2022

Вольга Кухарэвіч: Беларусь адбылася як сацыяльная дзяржава

    Вольга Кухарэвіч, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ашмянскага райвыканкама:    - У Пасланні беларускаму народу прэзідэнт чарговы раз акцэнтаваў увагу на пытаннях сацыяльнай палітыкі дзяржавы.    Сапраўды, Беларусь адбылася як сацыяльнае дзяржава. У краіне створаны трывалы, бесперабойны механізм дапамогі і клопату пра людзей, узаемападтрымкі, забеспячэння сацыяльнай справядлівасці.    У нас у краіне дзейнічае разгалінаваная сістэма сацыяльнай падтрымкі і льгот. Гэта і дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога, падтрымка шматдзетных сем'яў. Вялікая ўвага надаецца людзям старэйшага ўзросту і інвалідам. Для аказання ім неабходнай падтрымкі сфарміравана і дынамічна развіваецца дзяржаўная сістэма сацыяльнага абслугоўвання.    У 2021 годзе ў Ашмянскім раёне 58 шматдзетным сем'ям прызначаны сямейны капітал, прынята 92 рашэнні аб датэрміновым распараджэнні сродкамі гэтай вялікай падтрымкі з боку дзяржавы. 552 пажылых грамадзяніна і інваліда атрымліваюць сацыяльныя паслугі ў форме сацыяльнага абслугоўвання на хаце. Ашмянскі Веснік