Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
30.01.2020

Восем каратыстаў з Ашмянаў выпрабавалі сваё майстэрства на турніры ў Мінску

Сёмы дабрачынны турнір па спартыўна-баявых адзінаборствах на прызы мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, прайшоў у Мінску. Звыш 700 атлетаў, якія займаюцца каратэ і рукапашным боем, прынялі ўдзел у спаборніцтвах. У ліку прэтэндэнтаў на перамогу-і нашы землякі, выхаванцы спартыўнага клуба "чэмпіён". Восем юных каратыстаў з Ашмянаў выпрабавалі сваё майстэрства на сталічных татамі. Вышэйшую прыступку п'едэстала гонару занялі ў сваіх узроставых і вагавых катэгорыях Сцяпан Гасцілавіч і Макар Кіслоў. «Срэбра» ўзяў Улад Якубелович, а вось «бронзавая россып» дасталася Іллю Качану і Міхаілу Рамейка. Упартасць і сілу волі ў баях паказалі Яўген Сломчинский, Улад Заянчковский і Аляксей Завадскі, якім, на жаль, не ўдалося выйсці ў тройку лідэраў. Зрэшты, галоўная мэта турніру — аказанне дабрачыннай дапамогі — была дасягнута: уступныя ўзносы удзельнікаў турніру былі накіраваны ў дамы-інтэрнаты. Пасля спаборніцтваў усе ўдзельнікі атрымалі сертыфікат за подпісам Мітрапаліта Філарэта, а пераможцы — яшчэ і невялікія калядныя падарункі ад Яго Эксцэленцыі. Людміла ВЕРАС.