Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
15.03.2023

Вучань Кальчунскай школы стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу "Я - патрыёт сваёй краіны"

У рамках беларуска — расійскага праекта «Цягнік памяці» прайшоў рэспубліканскі конкурс «Я - патрыёт сваёй краіны», накіраваны на выяўленне і распаўсюджванне вопыту паспяховай працы лідараў. Візітная картка, творчы конкурс "Я магу",  конкурс відэаматэрыялаў "Мая краіна", конкурс эсэ "Аб той вясне...", інтэлектуальна-пазнавальная гульня "Памяць пакаленняў" — усе гэтыя выпрабаванні чакалі канкурсантаў. У спаборніцтве прымалі ўдзел і школьнікі з Ашмянскага раёна. Адным з удзельнікаў конкурсу стаў Мікалай Зарэцкі, вучань 10 класа Кальчунскай сярэдняй школы. Малады чалавек прадэманстраваў добрую падрыхтоўку і стаў пераможцам заключнага этапу конкурсу. - Удзел і перамога ў такім конкурсе-вялікае дасягненне для мяне. Я ўдзячны сваім педагогам, якія дапамаглі і накіравалі. Мноства яркіх эмоцый, пачуццё гонару за свой раён і сваю школу я перажыў за гэтыя дні.