Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
22.12.2020

Выхаванцы дамоў сямейнага тыпу Ашмянскага раёна атрымалі падарункі ў рамках акцыі "Нашы дзеці"

   Навагоднія святы ў дзяцей, ды і ў некаторых і дарослых, традыцыйна асацыююцца з цудамі і падарункамі. Калі ёлка ўжо прыбраная, а па тэлевізары транслююцца навагоднія фільмы, хлапчукам і дзяўчынкам застаецца чакаць толькі прыходу Дзеда Мароза.    Добрай традыцыяй стала віншаванне выхаванцаў дамоў сямейнага тыпу Ашмянскага раёна не толькі Снягуркай і яе дзядулем, але і кіраўніцтвам раёна ў рамках акцыі "Нашы дзеці". Так, каля трыццаці хлопчыкаў і дзяўчынак у напярэдадні зімовых святаў атрымалі падарункі. Старшыня раённага выканаўчага камітэта Уладзіслаў Гершгорын і начальнік упраўлення адукацыі Святлана Баркоўская наведалі такія сем'і.    Самымі вясёлымі і радаснымі эмоцыямі малыя з сям'і Лакота віталі гасцей. Да сустрэчы хлопцы рыхтаваліся загадзя. Вялікая кошык з прысмакамі і садавінай і новая газавая пліта сталі не толькі прыемнымі, але і патрэбнымі ў сям'і падарункамі.  А завяршылася сустрэча чаяваннем ў цёплай абстаноўцы. АВ