Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
09.02.2022

Выхаванцы ясляў-сада №6 г. Ашмяны сталі пераможцамі рэспубліканскага конкурсу "Інфарматыка без разеткі"

   Выхаванцы ясляў-сада №6 г. Ашмяны разам з выхавальнікам Вольгай Кузьміцкай сталі пераможцамі рэспубліканскага конкурсу "Інфарматыка без разеткі" , які праходзіў пры падтрымцы Парку высокіх тэхналогій Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі.  Нашы выхаванцы ўдзельнічалі ў дзвюх намінацыях: "вопыт цьютэра»і "творчая майстэрня".    Намінацыя "вопыт цьютэра" прынесла нашым хлопцам поспех. Па выніках конкурсу Ашмянцы занялі трэцяе месца.    Як распавяла загадчыца Святлана Чыркова, у конкурсе ўдзельнічала 213 работ з 153 устаноў дашкольнай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Конкурсныя заданні прымаліся ў два этапы. Мэта конкурсу-папулярызацыя лепшых практык арганізацыі адукацыйнага працэсу па навучанні дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту асновам інфарматыкі без выкарыстання камп'ютара. Мэтай працы выхавацеля Вольгі Кузьміцкай і яе выхаванцаў было фарміраванне асноў матэматычнай пісьменнасці ў дзяцей 5-7 гадоў, развіццё лагічнага мыслення. Дэвіз хлопцаў — » Вучымся, гуляючы " прынёс радасць, эмоцыі і дзецям, і бацькам, а выніковы ўдзел у рэспубліканскім праекце-паспяховы аптымістычны крок у далейшае пазнанне і навучанне асновам інфарматыкі. Ашмянскі Веснік