Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
20.01.2020

З 20 студзеня па 20 лютага пройдзе акцыя " Бяспека-у кожны дом!»

За няпоўны студзень 2020 года ў Гродзенскай вобласці адбылося 73 пажары. У агні загінула 7 чалавек. Студзень забраў жыцці двух жыхароў Ашмянскага раёна. 6 студзеня згарэлі ў сваім доме ў В. бервянцы бацька з сынам. Паводле папярэдняй версіі спецыялістаў, прычынай узнікнення пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. 48-гадовы сын гаспадара дома неаднаразова курыў у ложку. Для таго, каб знізіць колькасць пажараў і чалавечых ахвяр на іх, ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі з 20 студзеня па 20 лютага пройдзе акцыя " Бяспека-у кожны дом!». Як растлумачыў інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Вадзім Галгоўскі, мерапрыемствы пройдуць і ў Ашмянскім раёне. З 20 па 26 студзеня арганізатары акцыі правядуць сустрэчы на базе грамадскіх пунктаў аховы правапарадку. На другім этапе (з 27 па 2 лютага) мерапрыемствы ахопяць сельскія Саветы і аддзяленні дзённага знаходжання на базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Затым работнікі РАНС са сваімі памочнікамі з 3 па 9 лютага правядуць гутаркі на прадпрыемствах і ў арганізацыях. Не застануцца без увагі ўстановы адукацыі. З гэтай аўдыторыяй размова аб пажарнай бяспецы адбудзецца ў перыяд з 10 па 16 лютага. У месцы масавага знаходжання людзей - на рынак, у гандлёвыя аб'екты, на аўтастанцыю-ратавальнікі-пажарныя выйдуць, каб нагадаць грамадзянам асновы бяспечных паводзінаў з 17 па 20 лютага. Такім чынам, ратавальнікі з актывістамі беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, валанцёрамі, прадстаўнікамі Белдзяржстраху, БДПА і іншымі зацікаўленымі паспрабуюць максімальна ахапіць усе слаі насельніцтва, каб мінімізаваць сумную статыстыку і знізіць колькасць загінуўшых у агні. Аліна БЕЛІЦКАЯ.