Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
19.11.2021

З Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці

  Дарагія працаўнікі сяла, работнікі прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці Ашмяншчыны! Шаноўныя ветэраны працы!    Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.    Вы працуеце добрасумленна, адказна і па-гаспадарску ў адной з найважнейшых галін нацыянальнай эканомікі, забяспечваеце харчовую бяспеку краіны і ўмацоўваеце дабрабыт роднай зямлі.    Напярэдадні святочнага дня мы накіроўваем шчырыя словы ўдзячнасці ўсім, хто звязаў свой лёс з сельскай гаспадаркай, працуе ў галіне перапрацоўкі, рыхтуе спецыялістаў для сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, а таксама выказваем падзяку заслужаным людзям – ветэранам працы, якія выбралі справай усяго свайго жыцця гэту нялёгкую, але такую важную працу на сельскай ніве, і па праву з′яўляюцца прыкладам вернасці і адданасці сваёй справе, сваёй зямлі.    Жадаем усім вам моцнага здароўя, бадзёрасці духу, высокіх ураджаяў і спрыяльнага надвор’я, а таксама заўсёды ісці ў нагу з часам, асвойваючы новыя сучасныя тэхналогіі. Раённы выканаўчы камітэт                                                      Раённы Савет дэпутатаў