Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
04.06.2021

Знакам "За заслугі ў развіцці і ўмацаванні прафсаюзнага руху" ўзнагароджана Галіна Яшына

   У Астраўцы адбыўся V пленум Гарадзенскага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. Ад Ашмянскага раёна ў ім узялі ўдзел старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Галіна Яшына і сябра першаснай прафсаюзнай арганізацыі ТЦСАН Ашмянскага раёна Лілія Невяркевіч.    Праца форуму пачалася з наведвання беларускай атамнай электрастанцыі. Удзельнікі пленума пабывалі таксама ў шматфункцыянальным спартыўна-аздараўленчым комплексе "імпульс", работнікі якога папоўнілі шэрагі членаў прафсаюза дзяржустаноў у мінулым годзе.    На парадак дня былі вынесеныя пытанні выканання арганізацыйнымі структурамі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў плана мерапрыемстваў па рэалізацыі Праграмы дзейнасці Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі на 2020-2025 гады.    З дакладам па гэтым пытанні выступіла старшыня абкама прафсаюза Алена Бераснева, якая звярнула ўвагу на працу па выкананні рашэнняў VI Усебеларускага народнага сходу, аказанні дапамогі першасным арганізацыям у выкананні калектыўных дагавораў, стварэнню прафсаюзаў у арганізацыях малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.    Намеснік старшыні Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Юрый Аляксеевіч Чарнуха акцэнтаваў увагу прысутных на ўнутрыпрафсаюзнай дысцыпліне, парадку афармлення дакументаў, фінансавай граматнасці.    Пасля заканчэння працы пленума адбылося ўзнагароджанне актывістаў прафсаюзнага руху і прадстаўнікоў наймальнікаў. Знак "За заслугі ў развіцці і ўмацаванні прафсаюзнага руху" Рэспубліканскага камітэта прафсаюза быў уручаны Галіне Яшын – старшыні Ашмянскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, адказнага сакратара раённага савета ветэранаў.    Пасяджэнне пленума завяршылася святочным канцэртам. Ашмянскі Веснік