Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
22.12.2021

"Золата" Каляднага турніру ўзялі валейбалісты ААТ "Ашмянскі мясакамбінат"

   Напярэдадні навагодніх святаў у Ашмянскім раёне традыцыйна ладзяцца калядныя турніры па розных відах спорту.    Так, 19 снежня на базе СШ № 1 імя Міхаіла Гружэўскага прайшлі спаборніцтвы па валейболе сярод мужчынскіх каманд, у якіх прынялі ўдзел сем зборных з нашага раёна: ААТ «Ашмянскі мясакамбінат», ААТ «будаўнік», РУП ЖКГ, ашмянскія электрычныя сеткі, каманда «Млын», а таксама зборныя аматараў і Кальчунскай СШ.    "Золата" спаборніцтваў узялі валейбалісты-прадстаўнікі ААТ "Ашмянскі мясакамбінат", абыграўшы сярэбраных прызёраў-спартсменаў ААТ "Будаўнік" з лікам 2: 1. Трэцяе месца па выніках гульняў дасталася камандзе РУП ЖКГ. Дарэчы, усе зборныя пацвердзілі вынік леташняга Каляднага турніру.    Кожная гульня была па-свойму відовішчнай і насычанай цікавымі момантамі.  Гульцы і гледачы атрымалі эмацыйны зарад, назіраючы за тым, што адбываецца і актыўна падтрымліваючы свае каманды.    Прызёры ўзнагароджаны дыпломамі адпаведных ступеняў, каманда-пераможца -кубкам, прадастаўленых раённым ФСК і медалямі ад раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.    Раённы фізкультурна-спартыўны клуб дзякуе дырэктара СШ №1 Марыну Антонаўну Куліковіч за прадстаўлены зала для правядзення спаборніцтваў. Ашмянскі Веснік