Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
14.05.2021

15 мая на Гродзеншчыне стартуе рэспубліканскі праект БРСМ "Уладар сяла-2021"

   БРСМ дае старт рэспубліканскаму сямейнаму сельскагаспадарчаму праекту "Уладар сяла-2021".    У Міжнародны дзень сям'і ў рэгіёнах краіны стартуе прыём заявак для ўдзелу ў папулярным маладзёжным сельскагаспадарчым праекце. Традыцыйна яго галоўнымі героямі стануць маладыя сем'і з дзецьмі, якія пражываюць больш за тры гады ў сельскіх населеных пунктах. Кожная сям'я павінна не толькі працаваць у сельскай мясцовасці, але і весці асабістую падсобную гаспадарку.    - Заяўкі для ўдзелу ў праекце неабходна накіроўваць у раённыя камітэты БРСМ па месцы жыхарства. Удзельнікі раённых этапаў пазмагаюцца за званне "Уладар сяла Гродзеншчыны" ў творчых і сельскагаспадарчых конкурсах. Яны прадэманструюць уменне кіравацца з гаспадарскімі справамі, паспаборнічаюць на спрыт у жартоўнай сельскай спартыўнай эстафеце, раскажуць аб сямейных традыцыях, захапленнях, любімым сямейным хобі. Ужо 15 чэрвеня будуць вядомыя імёны прэтэндэнтаў на ўдзел у абласным туры – - распавялі ў абласным камітэце БРСМ.    Двойчы ў рэспубліканскім фінале перамагалі прадстаўнікі Гродзеншчыны. У 2020 годзе Гродзеншчыну ў фінале прадставіла сям'я Валюшкі з аграгарадка Гудзевічы Мастоўскага раёна, па выніках усіх конкурсных выпрабаванняў заняла ганаровае другое месца, а па выніках анлайн-галасавання стала першай.    - Нам выпала выдатная магчымасць прадставіць Гродзенскую вобласць у рэспубліканскім конкурсе "Уладар сяла-2020", які праходзіў на малой радзіме прэзідэнта ў Александрыі. Мора эмоцый ад удзелу ў разнастайных выпрабаваннях і конкурсах, ад узроўню арганізацыі самога праекта і, вядома ж, падчас падрыхтоўкі да конкурсных выпрабаванняў – - падзяліліся ўражаннямі аб конкурсе Анатоль і Кацярына Валюшка. - За ўсе этапы мы сабралі вялікую колькасць узнагарод і памятных прызоў. У архіў нашай сям'і дадаўся чарговы альбом фатаграфій і прыгожы відэаролік, які прынёс нам першае месца ў анлайн-галасаванні. Хочацца пажадаць усім сем'ям прыняць удзел у дадзеным праекце і не баяцца спрабаваць сябе ў чымсьці новым. Усім удзельнікам жадаем ад нашай сям'і ўдачы!    Абласны тур праекта пройдзе ў канцы чэрвеня, а фінал "Уладара сяла-2021" адбудзецца 9 і 10 ліпеня падчас рэспубліканскага свята "Купалле".    Праект спрыяе замацаванню маладых сем'яў на сяле, папулярызацыі сельскагаспадарчай працы, падняцці прэстыжу сельскагаспадарчых прафесій, умацаванню сямейных традыцый і ўдасканаленні інстытута сям'і. У праекце штогод прымаюць удзел сотні маладых сем'яў з усёй рэспублікі, якія пражываюць на тэрыторыі сельскай мясцовасці і працуюць у сельскагаспадарчых арганізацыях.