22.02.2023
22 лютага ў Гродзенскай рэгіянальнай мытні пройдзе прамая тэлефонная лінія
22 лютага 2023 года з 11.00 да 12.00 «Тэматычную прамую тэлефонную лінію» па тэме «Парадак здзяйснення грузавых аперацый у рамках рэалізацыі пастановы Савета Міністраў ад 22.04.2022 № 247» правядзе першы намеснік начальніка Гродзенскай рэгіянальнай мытні Трацюк Канстанцін Леанідавіч.
Званкі будуць прымацца з 10.00 да 11.00 па тэлефоне ў г.Гродна 8 (0152) 79-80-03.
У адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб пры звароце на «прамую тэлефонную лінію» просім грамадзян паведамляць сваё прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці), прадстаўнікам юрыдычных асоб – прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці), Найменне прадстаўляемай ім юрыдычнай асобы і яго юрыдычны адрас.