27.12.2021
28 снежня ў КДК пройдзе прамая лінія па пытанні расходавання бюджэтных сродкаў установамі аховы здароўя
Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці падчас кантрольных мерапрыемстваў па пытанні законнасці і эфектыўнасці расходавання ўстановамі аховы здароўя бюджэтных сродкаў устаноўлена, што асобныя ўстановы аховы здароўя вобласці ва ўмовах працы COVID-19 не надаюць належнай увагі эканомнаму і эфектыўнаму выкарыстанню бюджэтных сродкаў.
З мэтай выяўлення фактаў парушэння парадку атрымання і выкарыстання сродкаў, выключэння фактаў незабеспячэння даступнасці медыцынскай дапамогі і неналежнага яе аказання 28 снежня з 10.00 да 13.00 у Камітэце будуць працаваць тэлефоны "гарачай лініі" ў Гродне (80152) 79 88 16 і 79 88 24, па якіх вы можаце звярнуцца з пытаннямі і прапановамі, інфармаваць аб наяўных выпадках парушэння заканадаўства.
ГП