Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
13.01.2020

Ажаніцца за 27 рублёў. Колькі каштуюць штрафы і пошліны пасля росту базавай велічыні?

З 1 студзеня базавая велічыня "падрасла" з 25,5 да 27 рублёў. У нашай краіне ад яе залежаць колькасныя паказчыкі амаль трох сотняў нарматыўных актаў. Змена базавай у першую чаргу ўплывае на памеры штрафаў і дзяржпошлін, натарыяльных тарыфаў, некаторых збораў і падаткаў, а таксама некаторых відаў дапамог. Мы зрабілі для вас агляд асноўных відаў выплат, скарэкціраваных з пачатку новага года. Разам з базавай выраслі памеры штрафаў. Калі вы вырашыліся праехаць "зайцам" у гарадскім транспарце, рызыкуеце заплаціць за гэта ад 13,5 да 27 рублёў (у той час як талончык каштуе 60 капеек, а пры куплі ў кіроўцы – 65). Паездка ў прыгарад без білета таксама абернецца штрафам. У гэтым выпадку кантралёры прад'явяць вам квітанцыю на 18,9 рубля. А калі вы адправіліся "зайцам" з аднаго горада ў іншы, то штраф складзе адну базавую, або 27 рублёў. Курэнне ў месцах, дзе гэта забаронена, абыдзецца значна даражэй. У гэтым выпадку давядзецца заплаціць штраф да 4 базавых велічынь, або да 108 рублёў. Курэнне ў дапаможных памяшканнях жылога шматкватэрнага дома або курэнне, якое парушае правілы пажарнай бяспекі, і зусім выльецца ў кругленькую суму - да 810 рублёў, або да 30 базавых велічынь. Праўда, у апошнім выпадку можна адкараскацца папярэджаннем. А калі прызнаеце сваю віну, то кожнае з трох вышэйапісаных парушэнняў абыдзецца штрафам да 13,5 рубля. Прывязаныя да базавай і штрафы ДАІ. За язду без тэхагляду прыйдзецца аддаць ад 27 да 81 рубля, калі гэта правапарушэнне здзейснена паўторна на працягу года – ад 54 да 135 рублёў. Вадзіцелю, які сеў за руль у стане алкагольнага або наркатычнага ап'янення, прыйдзецца не толькі развітацца з правамі на 3 гады, але і заплаціць немалы штраф. З 1 студзеня 2020 года яго памер складае ад 1350 да 2700 рублёў. Зыходзячы з базавай велічыні вызначаецца памер штрафаў за няправільную паркоўку, перавышэнне хуткасці, кіраванне няспраўным транспартным сродкам, язду без страхоўкі, зімовых шын або правоў, перавозку дзіцяці без спецыяльнага дзіцячага автокресла. З 1 студзеня ў сувязі з ростам базавай павялічыўся і памер дзяржпошлін, якія неабходна выплаціць пры звароце ў суд, загс, органы ўнутраных спраў і іншыя дзяржаўныя ўстановы, а таксама платы пры звароце ў агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі. Напрыклад, елі вы вырашылі змяніць Прозвішча, імя або імя па бацьку, то дзяржпошліна за рэгістрацыю гэтых дадзеных складзе 2 базавыя велічыні. Зрабіць новы пашпарт абыдзецца ў адну базавую. Столькі ж будзе каштаваць рэгістрацыя заключэння шлюбу з выдачай пасведчання. Памер дзяржпошліны за скасаванне шлюбу ў загсе складае 4 базавыя велічыні, або 108 рублёў. Такая ж цана пытання пры разводзе праз суд. Калі скасоўваецца паўторны або наступны шлюб, то сума дзяржпошліны ўзрастае да 8 базавых. У выпадку, калі развод адбываецца ў сям'і, дзе адзін з мужа і жонкі прызнаны без вестак адсутным або недзеяздольным, альбо асуджаны да пазбаўлення волі на тэрмін не менш 3-х гадоў, дзяржпошліна складзе адну базавую велічыню. Таксама ад базавай велічыні залежаць памеры матэрыяльнай дапамогі беспрацоўным, дапамогі па беспрацоўі, плата за пражыванне ў арэндным жыллё або інтэрнаце. Юлія Цімашчук