Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
05.08.2021

Гаспадаркі Гродзеншчыны завяршаюць уборку азімага рапсу

   Большасць раёнаў вобласці ўжо выканалі дзяржзаказ па продажы рапсу.    Як паведамілі ў аблсельгасхарчы, дзесяць з сямнаццаці раёнаў ужо завяршылі ўборкугэтай алейнай культуры. Рапс абмалочаны на плошчы 54,5 тысячы гектараў, што складае 97 працэнтаў да задання. Намалочана амаль 157 тысяч тон масласямян пры сярэдняй ураджайнасці 28,8 цэнтнера з гектара. Значна вышэйшы гэты паказчык у гаспадарках Гарадзенскага (44,1 ц/га), Бераставіцкага (37,3 ц/га), Навагрудскага (35,6 ц/га) раёнаў.    Ураджай у гэтым годзе некалькі ніжэйшы за мінулагодні, але неабходна ўлічваць, што ў 2020-м годзе вобласць атрымала рэкордны намолотмаслосемян.Валавы збор склаў звыш 195 тысяч тон.    Рапс-важная культура, паколькі патрэбна не толькі для вытворчасці алею, але і як бялковы корм для жывёл. У многіх хозяйствахГродненщины ёсць цэха па перапрацоўцы рапсу, і іх колькасць штогод расце.    Дзяржаве пастаўлена амаль 20 тысяч тон масласямян, што складае 98 працэнтаў да задання. Вядзецца продаж масласямян і па прамых дагаворах, у асноўным перапрацоўшчыкам Гродзеншчыны-ТАА "Гроднааграінвест", ТАА "Садружнасць«, ЗАТ» Рапсінторг«, УПП» Смаргонскі КХП«, ААТ «Агракамбінат»Скідзельскі".