07.06.2021
Каманда Гродзенскай вобласці заняла пятае месца ў агульным заліку спартакіяды работнікаў СМІ і атрымала спецыяльны прыз "Лепшая рэгіянальная каманда"
У другі дзень спартакіяда працягнулася спаборніцтвамі ў штурханні гіры і перацягванні ліны. У апошнім відзе камандагродзенскай вобласці здзівіла ўсіх сваёй незвычайнай тактыкай, якая дазволіла дайсці да паўфіналу і ў барацьбе за трэцяе месца вырваць перамогу ў каманды Белтэлерадыёкампаніі. У выніку каманда Гродзенскай вобласці атрымала спецыяльны прыз "Лепшая рэгіянальная каманда" і ў агульным заліку спартакіяды заняла пятае месца. Гродзенская праўда