Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
01.02.2022

У Гродзенскай вобласці завяршаецца ўтварэнне ўчасткаў для галасавання

   20 студзеня кіраўнік дзяржавы падпісаў указ "аб прызначэнні рэспубліканскага рэферэндуму".   У адпаведнасці з дакументам рэспубліканскі рэферэндум прызначаны на 27 лютага. Прагаласаваць за змяненні і дапаўненні ў асноўны Закон краіны можна будзе і датэрмінова: з 22 па 26 лютага ўключна.    Працэс падрыхтоўкі да рэферэндуму працягваецца. Сёння ў вобласці завяршаецца ўтварэнне ўчасткаў для галасавання на рэферэндуме па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Як распавёў тэлеканалу «Беларусь-4» старшыня Гродзенскай абласной камісіі па падрыхтоўцы і правядзенні рэферэндуму па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь Уладзімір Хлябіч, не пазней за 16 лютага кожнаму выбаршчыку будзе адпраўлена апавяшчэнне з указаннем даты, часу працы і месцы размяшчэння ўчастковых выбарчых камісій.    Зараз на чарзе наступны этап кампаніі: не пазней за 6 лютага будуць утвораныя ўчастковыя камісіі. У іх склад вылучаць сваіх прадстаўнікоў могуць партыі, грамадскія арганізацыі, працоўныя калектывы і грамадзяне. На першым этапе перад прадстаўнікамі ўчастковых камісій стаіць задача абнавіць спісы выбаршчыкаў. Азнаёміцца з імі, як адзначыў Уладзімір Хлябіч, каб пераканацца, уключаны грамадзянін у спіс для галасавання па рэферэндуму, зможа кожны. Гродзенская праўда