Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
13.02.2020

У вобласці стартаваў прыём заявак на конкурс «Музей маёй мары».

     Удзел у ім могуць прымаць усе жыхары Прынёмання. Галоўнае-прапанаваць сваё бачанне сучаснага музея. Работы могуць тычыцца экспазіцыі і выстаў, фондаў музея, яго навукова-адукацыйнай або навукова-асветніцкай дзейнасці, а таксама музейнага менеджменту і маркетынгу. Можна прапанаваць ідэі па дызайне экспазіцый. Актуальна таксама новае бачанне таго, як цікава прадставіць музей у Інтэрнэце. Адным словам, вітаецца ўсё, што робіць музей сучасным і цікавым.      Работы для конкурсу могуць быць аформленыя і прадстаўлены ў любой форме: эсэ, эскіз архітэктурна-мастацкага рашэння, макет, трохмерная мадэль і гэтак далей.  Галоўнае-паказаць сваю ідэю і зацікавіць журы.      Дасылаць і прыносіць конкурсныя работы можна ў музей гісторыі рэлігіі да 15 красавіка. Іх чакаюць па адрасах muzey-religii@tut.by (з пазнакай конкурс «Музей маёй мары») або г.Гродна, вул.      Арганізатары конкурсу-Упраўленне культуры абласнога выканаўчага камітэта і Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі. У другой палове красавіка журы ацэніць прадстаўленыя ідэі і назаве 10 фіналістаў. Перавагу аддадуць арыгінальным, творчым і інавацыйным ідэям. Вітаецца выкарыстанне элементаў інтэрактыўнасці і інклюзіўнасці.      Пераможцаў, якія занялі 1, 2 і 3 прызавыя месцы, абвесцяць у музеі арыентыровачна 16 мая ў рамках правядзення традыцыйнай акцыі "Ноч музеяў". Разам з дыпломамі ім уручаць карысныя падарункі: смарт-гадзіны, бесправадныя навушнікі і знешні акумулятар. Таксама дыпломы і памятныя прызы будуць чакаць усіх фіналістаў конкурсу.      А галоўнае-лепшыя ідэі могуць быць увасоблены ў музеях вобласці!      Падрабязнасці - на сайце музея гісторыі рэлігіі. Па матэрыялах газеты "Гродзенская праўда"