Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
19.11.2021

З 19 па 28 лістапада Дзяржаўтаінспекцыя будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме

   Прычына таму-сітуацыя з нецвярозымі кіроўцамі ў вобласці.    Як адзначаюць у ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, за 10 месяцаў гэтага года па віне нецвярозых вадзіцеляў адбылося 25 ДТЗ, у якіх загінулі 8 чалавек, яшчэ 29 атрымалі розныя траўмы.   Каб не дапусціць выпадкаў, калі за рулём аказваецца чалавек у стане алкагольнага ап'янення, а таксама мінімізаваць рызыкі ДТЗ з удзелам такіх вадзіцеляў, Дзяржаўтаінспекцыя Гродзенскай вобласці з 19 па 28 лістапада будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме.    Месца нясення службы інспектараў будуць набліжаны да забаўляльных установах і аб'ектах гандлю, якія кругласутачна прадаюць алкаголь.    Таксама ў ДАІ нагадваюць, што за кіраванне транспартным сродкам у стане ап'янення надыходзіць адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 100 да 200 базавых велічынь. Таксама прадугледжана пазбаўленне права кіравання аўтамабілем на тэрмін ад 3 да 5 гадоў.    Калі ж здзейсніць аналагічнае злачынства на працягу года, парушальніку будзе пагражаць ужо крымінальная адказнасць з канфіскацыяй транспартнага сродку, абмежаваннем або пазбаўленнем волі.    Але не так страшныя штрафы, як тое, што ў выніку такіх паводзінаў хтосьці можа пацярпець ці нават загінуць.    Інспектары ДАІ звяртаюцца да жыхароў Гродзеншчыны: калі вы сталі відавочцам таго, як транспартным сродкам кіруе кіроўца ў стане алкагольнага ап'янення або на праезнай частцы знаходзіцца нецвярозы пешаход альбо веласіпедыст, паведаміце пра гэта па нумары 102. ГП