Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
21.09.2022

22 верасня адзначаецца Сусветны дзень без аўтамабіля

Па традыцыі ў перыяд з 16 па 22 верасня 2022 года ў Рэспубліцы Беларусь і іншых краінах свету будзе праводзіцца міжнародная кампанія – Сусветны дзень без аўтамабіля. Кожны год акцыя прысвячаецца тэмах, звязаных з прыцягненнем увагі грамадскасці да праблем залішняй колькасці аўтамабільнага транспарту. Тэма акцыі ў бягучым годзе «Беларусь За чыстае паветра!». Мэтай кампанііз'яўляецца прыцягненне ўвагі насельніцтва да праблемы залішняга выкарыстання асабістых аўтамабіляў і іх шкоднага ўплыву на стан навакольнага асяроддзя і як следства — здароўе людзей. Ашмянская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае жыхароў Ашмянскага раёна прыняць актыўны ўдзел у кампаніі, якая праводзіцца, а таксама 22.09.2022 пакінуць свой аўтатранспарт дома і перамяшчацца пешшу, на роварах або грамадскім транспарце.