Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
22.10.2021

Афіцыйны каментар да Пастановы № 111 ад 20 кастрычніка 2021 г.

   Пастанова Міністэрства аховы здароўя "аб змяненні пастановы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2012 г. № 217" падрыхтавана з мэтай сістэматызацыі патрабаванняў да правядзення санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў па папярэджанні распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.    У пастанове актуалізаваны санітарна-супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы ў перыяд рэгістрацыі выпадкаў інфекцыі COVID-19. Гаворка ідзе аб забеспячэнні кантролю з боку кіраўнікоў аб'ектаў і арганізацый за тым, як выкарыстоўваюцца сродкі абароны органаў дыхання работнікамі і фізічнымі асобамі. У тым ліку пры адсутнасці магчымасці арганізацыі ўмоў для выканання сацыяльнай дыстанцыі (1-1,5 метра).    У бальнічных арганізацыях аховы здароўя павінен быць распрацаваны план арганізацыі працы ў рэжыме, які забяспечвае захаванне ўмоў інфекцыйнага стацыянара. Таксама неабходна распрацаваць схемы занавання ў амбулаторна-паліклінічных і бальнічных арганізацыях з захаваннем лагістыкі перамяшчэння пацыентаў і работнікаў.    Выключана патрабаванне да абавязковасці выкарыстання фізічнымі асобамі сродкаў індывідуальнай абароны пры наведванні аб'ектаў, арганізацый, аўтамабільнага, за выключэннем аўтамабіляў асабістага карыстання, паветранага, воднага, чыгуначнага транспарту, уключаючы метрапалітэн.