Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
14.05.2020

Акцыя "Чысты вадаём" стартуе ў Беларусі

    Акцыя "Чысты вадаём" пройдзе ў Беларусі 18-24 мая    "Акцыя ў першую чаргу накіраваная на экалагічнае выхаванне ўсіх слаёў насельніцтва, прыцягненне ўвагі да праблемы забруджвання, а таксама на прывядзенне ў парадак прыбярэжнай зоны вадаёмаў і вадацёкаў напярэдадні адкрыцця сезона масавага актыўнага адпачынку на прыродзе", - адзначылі ў БТПР.    Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў прапануе ўсім ахвотным далучыцца да акцыі і сабраць смецце на берагах вадаёмаў. Можна звярнуцца ў раённыя ўстановы БТПР па месцы жыхарства: там выдадуць усё неабходнае (смеццевыя пакеты, пальчаткі) і дапамогуць вывезці сабранае смецце.    Акцыя "Чысты вадаём" праводзіцца штогод пачынаючы з 2014 года. Ініцыятарам яе правядзення і арганізатарам выступае Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Штогод супрацоўнікі БТПР сумесна з прадстаўнікамі розных арганізацый і іншымі ўдзельнікамі акцыі прыводзяць у парадак каля 1 тыс. км берагавой лініі вадаёмаў і вадацёкаў краіны.    "Берагі нашых рэк і азёр становяцца чысцей. Аб гэтым сведчыць той факт, што з кожным годам памяншаецца аб'ём сабранага смецця з аднаго кіламетра берагавой лініі", - адзначылі ў БТПР. Так, у 2016 годзе на 1 км берагавой лініі прыходзілася ў сярэднім 0,83 куб. м смецця, у 2017-м - 0,78 куб. м, у 2018 - м-0,65 куб. м, у 2019 - м-0,63 куб. м. БелТА