Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
14.07.2021

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся аб цане на газ для Беларусі ў 2022 годзе

   Яна захаваецца на ўзроўні 2021 года.    Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся, што цана на газ для Беларусі ў 2022 годзе застанецца на ўзроўні 2021 года, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-сакратара расійскага лідара Дзмітрыя Пяскова.    "Было вырашана, што кошт на газ для Беларусі ў 2022 годзе не будзе індэксаваны і захаваецца на ўзроўні 2021 года", - паведаміў журналістам у аўторак Дзмітрый Пяскоў.    Паведамляецца, што прэзідэнты таксама дамовіліся аб крэдытнай падтрымцы Беларусі ў сувязі з падатковым манеўрам у Расеі.    Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што кіраўнікі дзяржаў на сустрэчы грунтоўна абмяняліся думкамі па міжнароднай абстаноўцы і рэгіянальных праблемах.    Па словах прэс-сакратара, на сустрэчы былі падведзены вынікі дыскусій, якія раней мелі месца ў рамках камісій высокага ўзроўню з удзелам расійскіх і беларускіх прадстаўнікоў і кіраўнікоў урадаў дзвюх краін. Прэзідэнты выпрацавалі крокі па працы ў такіх галінах, як мытнае, падатковае рэгуляванне, Энергетыка.    Лідары закраналі і тыя пытанні, якія акцэнтаваліся ў адкрытай для СМІ часткі, дадаў Дзмітрый Пяскоў. БелТА