Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
07.07.2020

Аляксандр Лукашэнка пра будаўніцтва: трэба забяспечыць перш за ўсё тых людзей, якія не маюць жылля

   Прэзідэнт сустрэўся з актывам Мінска.    Трэба забяспечыць перш за ўсё тых людзей, якія не маюць жылля. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з актывам Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.    Кіраўнік дзяржавы закрануў тэмы працы будаўнічых арганізацый, фарміравання коштаў на новае жыллё. У гэтым плане ўжо прыняты шэраг мер па навядзенні парадку, каб усё рабілася празрыста і справядліва. "Нам удалося трошкі збіць кошты, перш за ўсё там, дзе людзі стаяць у чарзе. І гэты працэс мы будзем узмацняць. Для нас галоўнае-кошт квадратнага метра", - сказаў прэзідэнт.    "Будзем ўзмацняць і будаўніцтва арэнднага жылля. Мы паспрабавалі, гэтыя дамы пабудавалі як маласямейкі. Я зайшоў, паглядзеў, успамінаючы сваю маладосць (двое дзяцей-учатырох жылі на дзевяці квадратных метрах), а там двухпакаёвая кватэра - у Бараўлянах. І пабудавалі імгненна. Выдатныя дома. Колькі ў нас маладых людзей без кватэр сёння-мора", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.    Паводле яго слоў, хто хоча пабудаваць сабе дадатковыя кватэры, то тут абмежаванняў няма. "Будуйце, плаціце столькі, колькі вы хочаце, і будуйце. Нам трэба забяспечыць перш за ўсё людзей, якія не маюць жылля", - акцэнтаваў увагу беларускі лідар.