13.09.2021
Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у беларуска-расійскім стратэгічным вучэнні "Захад-2021"
Галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі прыняў удзел у актыўнай фазе беларуска-расейскага стратэгічнага вучэння "Захад-2021".
Аб гэтым паведамляе БЕЛТА.
Адзін з асноўных розыгрышаў практычных дзеянняў войскаў у рамках сумеснага вучэння пройдзе на агульнавайсковым палігоне Абуз-Лясноўскі пад Баранавічамі.
Кіраўніку дзяржавы даложаць аб ролі і месцы рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) у гарантаванні ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы на заходнім стратэгічным кірунку, парадку правядзення вучэння, прадэманструюць новыя і мадэрнізаваныя ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі.
Сумеснае стратэгічнае вучэнне Узброеных Сіл Беларусі і Расіі "Захад-2021" праходзіць у перыяд з 10 па 16 верасня. Задума вучэння носіць асабліва абарончы характар. Пры яго вызначэнні былі улічаны сучасныя падыходы да прымянення войскаў (сіл) на аснове вопыту узброеных канфліктаў апошніх гадоў, мерапрыемстваў аператыўнай падрыхтоўкі, а таксама форм і спосабаў прымянення войскаў, выпрацаваных ва ўзброеных сілах дзвюх дзяржаў.
Пры распрацоўцы задумы выкарыстаны адзін з магчымых варыянтаў развіцця ваенна-палітычнага становішча, які прадугледжвае абвастрэнне міжнародных супярэчнасцяў да ўзроўню, здольнага прывесці да дэстабілізацыі абстаноўкі ў рэгіёне, а таксама развязвання агрэсіі супраць Саюзнай дзяржавы. У аснову пакладзены сцэнар узнікнення крызіснай сітуацыі нарастання і ўзнікнення канфлікту, звязанай з узрастаннем актыўнасці дзейнасці незаконных узброеных фарміраванняў, сепаратысцкіх і міжнародных тэрарыстычных арганізацый, якія маюць знешнюю падтрымку. Пры гэтым тэрыторыі супрацьлеглых бакоў і дзяржаўныя межы вызначаны ўмоўна.
Манеўры праходзяць на тэрыторыі Беларусі і дзевяці палігонах Расійскай Федэрацыі. У Беларусі ў вучэннях бяруць удзел каля 12,8 тыс. вайскоўцаў, у тым ліку 2,5 тыс.расійскіх вайскоўцаў і да 50 казахстанскіх са складу КСАР АДКБ.
БЕЛТА