10.09.2021
Беларусь і Расія ўзгаднілі сумесны адказ на санкцыі з боку Захаду
Адпаведная дамоўленасць змяшчаецца ў сумеснай заяве кіраўнікоў урадаў Беларусі і Расіі.
"Кіраўнікі ўрадаў адзначаюць, што пазітыўнаму развіццю Саюзнай дзяржавы, умацаванню нацыянальных эканомік, вырашэнню жыццёва важных для грамадзян РФ і Беларусі сацыяльных задач перашкаджаюць дэструктыўныя, якія супярэчаць міжнароднаму праву дзеянні шэрагу заходніх дзяржаў і структур. У гэтай сувязі ўзгодненыя сумесныя дзеянні ва ўмовах прымянення нелегітымных эканамічных санкцый у дачыненні да дзвюх краін", - гаворыцца ў заяве, перадае БЕЛТА.
Беларускі і расійскі бакі адзначаюць таксама цвёрды намер не спыняцца на дасягнутым, нарошчваць сумесныя намаганні па паглыбленні інтэграцыйных працэсаў у рамках саюзнага будаўніцтва. Будзе прадоўжана рэалізацыя ўсіх асноўных палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ад 8 снежня 1999 года, накіраваных на ўмацаванне інтэграцыі дзвюх краін.
Кіраўнікі ўрадаў дамовіліся працягнуць працу па гарманізацыі інтэграцыйных працэсаў у рамках шматбаковых аб'яднанняў, перш за ўсё Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Еўразійскага эканамічнага саюза, у тым ліку ў мэтах фарміравання Вялікага Еўразійскага партнёрства і Адзінай эканамічнай прасторы ад Атлантыкі да Ціхага акіяна.