Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
21.04.2020

"Дом без гвалту". Куды звяртацца, калі ў сям'і ёсць небяспека?

   У рэспубліцы з 13 па 24 красавіка праходзіць прафілактычная акцыя "Дом без гвалту". У яе рамках розныя ведамствы і структуры аб'ядноўваюцца, каб усебакова і максімальна поўна расказаць пра праблему гвалту ў сям'і.    Праваахоўнікі ў рэгіёне пастаянна трымаюць на кантролі праблему выпадкаў хатняга гвалту: у прыватнасці, усе агрэсары, якія калі-небудзь траплялі ў поле зроку праваахоўнікаў, знаходзяцца на ўліку, іх рэгулярна наведваюць. Задача цяперашняй акцыі-распавесці як мага большай колькасці людзей аб тым, як вырашаюцца гэтыя надзённыя пытанні, а таксама аб магчымасцях дзяржаўных і грамадскіх аб'яднанняў у сферы прафілактыкі і процідзеяння выпадкам хатняга гвалту. Яшчэ адна не менш важная мэта-прадухіліць выпадкі гвалту ў доме, працаваць на папярэджанне бяды.    Важны момант - аб любым выглядзе гвалту, гавораць эксперты, неабходна паведамляць спецыялістам, каб дапамога была аказана аператыўна і эфектыўна. Па кожным звароце супрацоўнікі органаў унутраных спраў праводзяць скрупулёзную працу і разбіраюцца ў кожнай сітуацыі. Дарэчы, нездарма ў гэтай акцыі аб'ядноўваюцца розныя ведамствы, у тым ліку, грамадскія арганізацыі. Напрыклад, у экстраным выпадку пацярпелыя заўсёды могуць звярнуцца па дапамогу ў крызісны пакой Чырвонага Крыжа, а таксама ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання. Атрымаць кансультацыю па пытаннях хатняга гвалту можна па бясплатнай агульнанацыянальнай лініі штодня з 8.00 да 20.00 па тэлефоне: 8-801-100-8-81.    Гарачая лінія працуе на базе міжнароднага грамадскага аб'яднання «Гендэрныя перспектывы». Дарэчы, кампанія А1 падтрымала ініцыятыву Фонду ААН і зрабіла званкі на агульнанацыянальную гарачую лінію для пацярпелых ад хатняга гвалту бясплатнымі для сваіх абанентаў. Служба інфармацыі "ГП"