Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
04.03.2020

Флэшмобы, экадапамога і трохі рамантыкі. Міжнародная акцыя "Гадзіна Зямлі" пройдзе 28 сакавіка

   Міжнародная акцыя "Гадзіна Зямлі" ў гэтым годзе пройдзе 28 сакавіка з 20.30 да 21.30. Далучыцца да яе можа кожны, хто неабыякавы да будучыні планеты. На першы погляд здаецца, што гэта нязначны крок, але эфект у маштабе планеты адчувальны. Дастаткова на 60 хвілін выключыць святло і бытавыя электрапрыборы, а гэта хай і невялікі, але ўсё ж свой бонус у энергасістэму. У гэты ж час у знак неабыякавага стаўлення да рэсурсаў Зямлі адначасова па ўсім свеце згасае падсвятленне вядомых будынкаў, музеяў, адміністрацыйных цэнтраў, ТРЦ, помнікаў архітэктуры.    У Беларусі акцыя пройдзе ўжо ў 12-ы раз. Дарэчы, у мінулым годзе ініцыятыву падтрымалі жыхары Гарадзеншчыны. Гістарычны цэнтр Гродна, некаторыя адміністрацыйныя будынкі і прадпрыемствы на гадзіну акунуліся ў прыглушаныя тоны.    Усяго ж у 2019-м годзе ў акцыі прынялі ўдзел 188 краін і больш за 2 мільярдаў чалавек. Падсвятленне адключылі каля 18 000 будынкаў і збудаванняў па ўсім свеце. Служба інфармацыі " ГП»