28.07.2021
"Гэта крок да развіцця краіны і ўмацавання нацыянальнай бяспекі." Дэпутаты выказаліся пра змены ў беларускім заканадаўстве
Дэпутаты падзяліліся меркаваннем аб тым, якая галоўная мэта навацый у заканадаўстве. Папраўкі ў заканадаўчыя акты па пытаннях абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу, новы дэкрэт аб перадачы паўнамоцтваў Прэзідэнта, карэкціроўкі ў Асноўным Законе краіны. Як падкрэсліваюць эксперты і палітолагі, усё гэта неабходная рэакцыя на сучасныя выклікі і пагрозы. Меркаваннем аб тым, якая галоўная мэта навацый у заканадаўстве, падзяліліся дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Алена Патапава, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь: - Падпісанне Прэзідэнтам Дэкрэта №4-лагічны працяг той палітыкі, якой ідзе наша грамадства ў дадзены момант. Гаворка аб пераразмеркаванні паўнамоцтваў паміж галінамі ўлады, у тым ліку ў карысць мясцовых органаў улады, ішла даўно, аб гэтым казалі і на дыялогавых пляцоўках, і на Усебеларускім народным сходзе. Тое, што цяпер менавіта ўрад будзе ўзгадняць эмісіі дадатковых выпускаў акцый, створаных у працэсе прыватызацыі адкрытых акцыянерных таварыстваў – якія знаходзяцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, - цалкам лагічнае і паслядоўнае рашэнне. Як і тое, што паўнамоцтвы на эмісію акцый, якія знаходзяцца ва ўласнасці адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, атрымліваюць аблвыканкамы і Менскі гарадскі выканаўчы камітэт. Думаю, дэкрэт паспрыяе таму, што сістэма стане больш гнуткай і аператыўнай. Галоўнае, каб змены выкарыстоўваліся толькі на карысць нашай эканомікі і беларускіх грамадзян. Дзяржава заўсёды імкнецца адэкватна і своечасова рэагаваць на запыты грамадства. Пацверджанне таму-падрыхтоўка новага праекта Канстытуцыі. Маштабны дыялог па абмеркаванні рэдакцыі Асноўнага Закона краіны абазначыў шмат накірункаў для ўдасканалення. Змяненняў і правак нямала. Што хвалюе ўсіх-пытанні функцыянавання вертыкалі ўлады. Мэта, якую пераследуе новая рэдакцыя Канстытуцыі, - стварыць гнуткасць і ў той жа час стабільнасць улады. Актыўна абмяркоўвалася колькасць магчымых тэрмінаў паўнамоцтваў вышэйшых службовых асоб-Прэзідэнта, дэпутатаў. У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі Кіраўнік дзяржавы можа быць абраны не больш чым на два тэрміны. Лагічным мне бачыцца і пераход да адзінага дня галасавання пры выбарах дэпутатаў усіх узроўняў. Гэта, несумненна, пойдзе толькі на карысць і грамадзянам, і выбарчаму працэсу. І, вядома, вельмі важная навэла-наданне канстытуцыйнага статусу Усебеларускаму народнаму сходу, дзякуючы чаму яго паўнамоцтвы будуць сур'ёзна пашыраныя. Ігар Гедзіч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь: – Змены ў заканадаўстве, аб якіх мы сёння гаворым, – гэта спосаб умацаваць і захаваць нацыянальную бяспеку беларускай дзяржавы, а таксама прамое пацверджанне таго, што словы нашага Прэзідэнта не разыходзяцца са справай. Вельмі важна, што сярод усіх навэл у Канстытуцыі ўвага надаецца захаванню нацыянальных каштоўнасцяў, традыцый і культуры. Прыклад таму-замацаванне нормы, у які сказана, што ў Беларусі шлюб – гэта саюз мужчыны і жанчыны. Асабліва з прычыны таго, як Захад актыўна спрабуе навязваць свету свае каштоўнасці. Мы ж жывем па сваіх законах і згодна сваім хрысціянскім традыцыям, і так будзе надалей. Захаванне гістарычнай праўды-адна з галоўных задач, якая стаіць сёння перад нашай дзяржавай і беларускім народам. Вельмі своечасова ў Беларусі прыняты закон аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму. У такі неспакойны час усе мы павінны разумець, што злачынствы, падобныя генацыду беларускага народа, знішчэнню нацыстамі прадстаўнікоў розных этнічных і сацыяльных груп, не павінны паўтарыцца. І наша задача-зрабіць для гэтага ўсё магчымае. Лічу вельмі правільным, што гэтая пазіцыя знойдзе сваё адлюстраванне ў абноўленай Канстытуцыі. Павел Міхалюк, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь: - На мой погляд, змены ў заканадаўстве як ніколі актуальныя. Пашырэнне спектру паўнамоцтваў выканаўчай улады-гэта крок да развіццю і ўмацаванню ўсёй вертыкалі ўлады. Важна разумець, што дэлегаванне паўнамоцтваў рэгіёнам – заклад прыняцця эканамічна эфектыўных і своечасовых рашэнняў, што і дазволіць сфармаваць "моцныя рэгіёны" згодна з праграмай, прынятай на Усебеларускім народным сходзе. Вельмі своечасова на фоне апошніх падзей, лічу, былі ўнесены папраўкі ў заканадаўства па пытаннях абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу. Думаю, гэтыя новаўвядзенні дазволяць мець поўную ўпэўненасць у тым, што наш суверэнітэт і канстытуцыйны лад будуць цалкам абаронены ад рознага роду пагроз, якія паступаюць у бок беларускай дзяржавы. ГП