04.01.2020
Гранты Прэзідэнта ў 2020 годзе атрымаюць амаль 100 работнікаў навукі, адукацыі, аховы здароўя і культуры
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне "аб прадастаўленні грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2020 год". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Гранты прызначаныя 98 работнікам арганізацый навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры. Выдзеленыя сродкі будуць накіраваны на даследаванні і распрацоўкі ў галіне фізіка-матэматычных, тэхнічных, медыцынскіх, біялагічных, хімічных, сельскагаспадарчых, эканамічных навук; павышэнне якасці навучання навучэнцаў і студэнтаў за кошт распрацоўкі і прымянення сучасных методык і вучэбна-метадычнага забеспячэння; распрацоўку новых метадаў дыягностыкі і прафілактыкі захворванняў, лячэння і рэабілітацыі пацыентаў; стварэнне новых твораў мастацтва, правядзенне культурна-відовішчных мерапрыемстваў і рэалізацыю наватарскіх праектаў для развіцця беларускай культуры і захавання нацыянальных духоўных традыцый. Прыняцце распараджэння Прэзідэнта накіравана на падтрымку таленавітых спецыялістаў у прыярытэтных для краіны сферах дзейнасці.
БелТА