Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
16.06.2021

Настаўнікі ваенна-патрыятычнага выхавання з'явяцца ў Беларусі з 1 верасня

   Усяго ў краіне будзе ўведзена каля 2 тысяч ставак.    У беларускіх школах з 1 верасня з'явяцца настаўнікі ваенна-патрыятычнага выхавання. Пра гэта падчас выязнога пашыранага пасяджэння Прэзідыума Савета Рэспублікі заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на сайт Савета Рэспублікі.    Усяго ў краіне, як адзначыў міністр, будзе ўведзена каля 2 тыс. ставак для працаўладкавання на такую пасаду.    У сваю чаргу міністр абароны Віктар Хрэнін адзначыў, што»многія выкладчыкі дапрызыўнай падрыхтоўкі ў школе не маюць уяўлення аб вайсковай службе". У сувязі з гэтым плануецца навучаць і павышаць кваліфікацыі такіх настаўнікаў, прыцягваць кадравых вайскоўцаў да арганізацыі падрыхтоўкі школьнікаў.