11.03.2020
Натарыусы ў гонар Дня Канстытуцыі пракансультуюць 13 сакавіка бясплатна
Натарыусы 13 сакавіка будуць кансультаваць бясплатна, паведаміў БЕЛТА памочнік старшыні Беларускай натарыяльнай палаты Артур Стрэх. Удзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі, прымеркаванай да святкавання Дня Канстытуцыі, прымуць усе натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро. Грамадзяне і прадстаўнікі юрыдычных асоб могуць атрымаць адказы на пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса. У тым ліку гэта тычыцца афармлення спадчынных правоў, складання завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэння нерухомасці, здзяйснення выканаўчых надпісаў, прадастаўлення электронных дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычных асоб або індывідуальных прадпрымальнікаў альбо ўнясення змяненняў у Статут (устаноўчы дагавор) натарыусам, забеспячэння пісьмовых доказаў. Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама час іх працы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты.
БелТА