Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
27.11.2020

Пашпарты, правы і меддаведкі: тэрмін дзеяння якіх дакументаў працягнулі ў Беларусі

   У сераду, 25 лістапада, быў выдадзены ўказ № 442 "Аб падаўжэнні тэрміну дзеяння дакументаў", паведамілі ў Міністэрстве юстыцыі ў чацвер, паведамляе партал interfax.by.    "Выдадзеныя фізічным і юрыдычным асобам дакументы, тэрмін дзеяння якіх скончыўся альбо заканчваецца ў перыяд з 10 лістапада 2020 года да 10 траўня 2021 года, будуць сапраўдныя яшчэ шэсць месяцаў" — - удакладнілі ў Міністэрстве.    Мяркуецца, што сярод такіх дакументаў будуць значыцца: - даведка аб стане на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў; -даведка аб займаемым жылым памяшканні і складзе сям'і; - даведка аб месцы жыхарства і складзе сям'і; - копія асабовага рахунку; -рашэнне аб прызначэнні дапамогі па догляду за дзіцем-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў; -заключэнне УКК, МРЭК; - даведка аб стане здароўя; - акт абавязковага перыядычнага медыцынскага агляду; - дазвольная дакументацыя на будаўніцтва аднакватэрнага, блакаванага жылога дома; - пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь; - від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь; - дакументы аб запрашэнні замежных грамадзян і асоб без грамадзянства; -дазвол на права займацца працоўнай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь замежнаму грамадзяніну; - Пасведчанне кіроўцы; - дазвол на набыццё грамадзянскай зброі.    Мяркуецца таксама падаўжэнне тэрміну дзеяння выдаванага суб'ектам гаспадарання заключэння дзяржаўнай экспертызы па горадабудаўнічым, архітэктурным праекце, дазволу на размяшчэнне сродку вонкавай рэкламы, набыццё і захоўванне зброі, сертыфікатаў прадукцыі (тавараў, паслуг), шэрагу іншай дазвольнай дакументацыі, у тым ліку на ўвоз і вываз пэўных тавараў.    "З указа №442 вынікае, што ў грамадзян і юрыдычных асоб адсутнічае абавязак звяртацца ва ўпаўнаважаны орган за выдачай новых дакументаў і рашэнняў, калі тэрмін іх дзеяння скончыўся альбо заканчваецца ў перыяд з 10 лістапада 2020 г.па 10 мая 2021 г.", — удакладнілі ў ведамстве.    Так, да прыкладу, калі ў грамадзяніна тэрмін дзеяння даведкі аб стане здароўя скончыўся 10 лістапада гэтага года, то яна будзе сапраўдная яшчэ да 10 мая наступнага года.