24.12.2021
У Беларусі можна датэрмінова атрымаць пенсіі і дапамогі ў паштовых аддзяленнях
Падрабязнасці ў кантакт-цэнтры па тэлефоне 154.
Сёння, 24 снежня, ва ўсіх абласцях Беларусі можна будзе атрымаць пенсіі і дапамогі. У паштовых аддзяленнях перад святамі арганізуюць выплаты датэрмінова, паведамляе АНТ.
У шэрагу рэгіёнаў, у тым ліку ў сталіцы, грошы можна атрымаць ужо з учорашняга дня. Сёння гэтая магчымасць з'явіцца ў Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях. Белпошта звяртае ўвагу, што ў суботу будуць працаваць толькі дзяжурныя аддзяленні.
АНТ