07.09.2022
У Беларусі намалочана 9 млн тон збожжа з улікам рапсу
У Беларусі намалочана 9 млн т збожжа з улікам рапсу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання. "Сёння
беларускія аграрыі намалацілі 9,011 млн т збожжа з улікам рапсу. Гэта
на 1,5 млн больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Ураджайнасць
збожжавых у цэлым па краіне таксама вышэйшая за леташні паказчык", -
растлумачыў начальнік Галоўнага ўпраўлення раслінаводства
Мінсельгасхарча Мікалай Лешык. Рапс у Беларусі прыбралі з 342 тыс.
га, што складае 95,4% да ўборачнай плошчы, намалацілі 873 тыс.т пры
сярэдняй ураджайнасці 25,5 ц/га. Без уліку дадзенай культуры ўсімі
катэгорыямі гаспадарак намалочана 8,138 млн т збожжа. Збожжавыя і
зернебабовыя культуры (без кукурузы) у сельскагаспадарчых арганізацыях
убраныя з 2,140 млн га, што складае 98,7% ад плана. У Брэсцкай вобласці
ўбрана 99,1% плошчаў (353,5 тыс.га), Віцебскай вобласці - 97,8% (345,7
тыс. га), Гомельскай - 99,5% (347,2 тыс. га), Гродзенскай - 98,6% (307,9
тыс. га), Мінскай - 98,7% (453 тыс. га), Магілёўскай - 98,7% (333,5
тыс. га). Таксама ў Беларусі прыбралі проса з 6,52 тыс. га, або 55,9%
ад запланаванай плошчы, намалацілі 16 тыс. т з ураджайнасцю 24,5 ц/га.
грэчка ўбрана з 15,4 тыс. га (44,5%), намалочана 20,8 тыс. т пры
ўраджайнасці 13,5 ц/га. яравога рапсу намалацілі 68,5 тыс. т. У Гродзенскай і Мінскай абласцях пачалася ўборка цукровых буракоў. Аб'ём закупак збожжа для дзяржаўных патрэб на 2022 год складае 811,4 тыс. т.