Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
01.04.2020

У Беларусі пачаўся прыём заявак для ўдзелу ў конкурсе "Прадпрымальнік года"

У Беларусі пачаўся прыём заявак для ўдзелу ў Нацыянальным конкурсе "Прадпрымальнік года", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі. Прадпрымальнікі, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, павінны накіраваць свае заяўкі ў адпаведныя органы выканаўчай улады (па месцы свайго знаходжання або месцы жыхарства) - у гарвыканкамы, райвыканкамы, адміністрацыі раёнаў Менска. Прыём заявак будзе ажыццяўляцца да 1 чэрвеня 2020 года. Удзел у конкурсе бясплатны. У міністэрстве адзначылі, што ў гэтым годзе будуць падведзены вынікі і вызначаны найбольш эфектыўныя бізнэсы 2019 года. "Правілы конкурсу крыху змяніліся, дадалася новая намінацыя выключна для індывідуальных прадпрымальнікаў - "эфектыўны індывідуальны бізнэс". Таксама пашырыліся магчымасці ўдзелу буйнога бізнесу ў намінацыі "стабільны поспех". Нязменнымі засталіся асноўныя падыходы: у конкурсе ўдзельнічаюць людзі і кампаніі, якія самі падаюць свае заяўкі, а іх эфектыўнасць вызначаецца на падставе аб'ектыўных крытэрыяў", - растлумачылі ў прэс-службе ведамства. БелТА