Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
16.01.2020

Вызначаны даты бясплатных кансультацый адвакатамі

На пасяджэнні Савета Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў (БРКА) зацверджаны даты бясплатных кансультацый маламаёмных грамадзян. Такая інфармацыя размешчаная на сайце БРКА, паведамляе БЕЛТА. Сёлета адвакаты пракансультуюць 13 сакавіка-з нагоды Дня Канстытуцыі Беларусі, 8 траўня - Дня Перамогі, 26 чэрвеня-Дня ўтварэння адвакатуры Беларусі, 1 кастрычніка-Дня пажылых людзей і 4 снежня-Дня юрыста. Як правіла, у гэтыя дні бясплатна кансультуюць ва ўсіх адвакацкіх утварэннях краіны. Адвакаты тлумачаць дзеючае заканадаўства ў галіне працоўнага, грамадзянскага, сямейнага і жыллёвага права. БелТА