Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
28.05.2021

Законапраект аб змяненні Канстытуцыі ў першым чытанні дэпутаты разгледзяць на вясновай сесіі

   Узначаліў камісію Валянцін Семяняка.    Законапраект аб змяненні Канстытуцыі Беларусі дэпутаты разгледзяць на вясновай сесіі, паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Віктар Свіла, перадае карэспандэнт БЕЛТА.    "Сёння створана спецыяльная камісія, якая будзе займацца падрыхтоўкай гэтага законапраекта да разгляду ў першым чытанні. І гэта мы павінны зрабіць не пазней за 4 чэрвеня, і ў першым чытанні законапраект павінен быць прыняты як мінімум да канца гэтай бягучай сесіі, - сказаў Віктар Свіла. - Другое чытанне абавязкова будзе таму, што арт. 139 прадугледжвае падрыхтоўку законапраектаў, якія тычацца змены дзеючай Канстытуцыі, у двух разглядах з інтэрвалам не менш 3 месяцаў".    Паводле слоў дэпутата, у склад спецыяльнай камісіі ўвайшлі людзі з вялікім вопытам. Узначаліў яе старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Валянцін Семяняка. БелТА