Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ошмянский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
18.04.2022

Алея гістарычнай памяці высаджана ў Барунах

Алея гістарычнай памяці ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка з’явілася ў Барунах. Настаўнікі і вучні мясцовай установы адукацыі прысвяцілі пасадку дрэўцаў трагічнай старонцы ў гісторыі нашай краіны: спаленым фашыстамі на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны вёскам. Удзел у патрыятычнай акцыі прынялі члены моладзевай арганізацыі БРСМ, піянеры, валанцёры грамадскага таварыства Чырвонага Крыжа. Добраахвотнаму працоўнаму пачыну папярэднічалі інфармацыйныя гадзіны, праведзеныя ў кожным класе, на якіх са школьнікамі была абмеркавана тэма генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Спаленая беларуская вёска Хатынь, знішчаны населеныя пункты ў нашым раёне – прыклады зверстваў карнікаў, якія абавязаны памятаць усе пакаленні беларусаў. АВ