Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ошмянский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
28.07.2021

Ашмяншчына ў складзе «7 цудаў»

   На днях у гальшанскую бібліятэку завіталі незвычайныя госці. Тут прайшла здымка фрагмента гістарычнага фільма, які ўвойдзе ў склад цыкла тэлепраграм «7 цудаў». Адзін з выпускаў трэвэл-шоў прысвечаны прыроднаму і культурнаму патэнцыялу аб’ектаў са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, у прыватнасці пунктам Дугі Струвэ.    Менавіта таму на Ашмяншчыне здымачная група студыі гістарычных фільмаў «Майстэрня Уладзіміра Бокуна» наведала геадэзічны пункт «Тупішкі» і музей Дугі Струвэ ў аграгарадку Гальшаны. Актыўным удзельнікам здымак стаў вядомы беларускі вучоны ў галіне геадэзіі, кандыдат тэхнічных навук Уладзімір Мкртычан, які неаднаразова бываў на нашай зямлі.    Нагадаем, што музей Дугі Струвэ – запланаваны напачатку як віртуальны, аднак у хуткім часе стаўшы рэальным носьбітам самай рознай інфармацыі пра ўнікальны помнік навукі і тэхнікі, створаны пры гальшанскай бібліятэцы яшчэ ў 2013 годзе. Узнік ён дзякуючы падтрымцы органаў мясцовай улады, намаганням работнікаў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, бібліятэкараў, мясцовай грамадскасці.    Падчас здымак Уладзімір Мкртычан расказаў аб значэнні Дугі Струвэ, правядзенні геадэзічных вымярэнняў ў XIX стагоддзі. Навуковец паказаў, як выкарыстоўваліся некаторыя прыборы, якія знаходзяцца зараз у музеі мерыдыяна Дугі Струвэ ў Гальшанах. Напрыканцы сустрэчы Уладзімір Ваганавіч павіншаваў з юбілеем былога бібліятэкара, краязнаўцу, актывіста Валянціну Сцяпанаўну Лабуніну, якая зрабіла свой унёсак у справу адкрыцця музея. Падарункам для аматаркі гісторыі стала адна з апошніх кніг У. Мкртычана пра геадэзіста Іосіфа Ходзьку. Ашмянскі Веснік