Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ошмянский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
03.08.2025

Фестываль “Гальшанскі замак” сабраў ля сваіх сцен аматараў гісторыі і культуры

​Фестываль “Гальшанскі замак” штогод збірае турыстаў, апантаных аматараў гісторыі, а таксама мясцовых жыхароў, якія жадаюць далучыцца да культуры і цікава правесці вольны час. Не стаў выключэннем і гэты год. Жнівеньская субота сабрала гасцей з розных куткоў нашай краіны. ​Яшчэ да пачатку мерапрыемства на тэрыторыі ля замка было ажыўлена: рамеснікі распавядалі аматарам вырабаў ручной працы пра сваю прадукцыю, маленькія госці фестываля знаёміліся з дзіцячай пляцоўкай, а дарослыя рабілі здымкі ля тэматычных фотазон. Некаторыя здзейснілі невялікую экскурсію ў Паўночную вежу, каб пазнаёміцца з экспазіцыямі, а таксама паглядзець на мястэчка з вышыні птушынага палёту. Аглядавая пляцоўка зацікавіла многіх. ​За некалькі год фестываль стаў па-сапраўднаму сямейным святам. Ён збірае сем’і з усёй нашай краіны. Алена і Андрэй прыехалі са сталіцы. Гэта для пары восьмы фестываль. -На вачах замак прыгажэе. Кожны год прыязджаем і здзіўляемся, як змяняецца знешні выгляд, з’яўляецца штосьці новае і незвычайнае. Некалькі месяцаў таму ўбачылі ў інтэрнэце, што ля замка з’явіўся вадаём. Спачатку падумалі, што здымак зроблены з дапамогай штучнага інтэлекту. Але сёння ўбачылі, што гэта не мантаж. У Гальшанах прыгожае ўсё, а не толькі замак. Прыязджаючы, заўсёды наведваем касцёл, царкву, гарадзішча. Гэтыя аб’екты таксама значна трансфармаваліся. Тэрыторыя ля касцёла стала больш утульнай, з’явіліся дэкаратыўныя расліны, газон, замяняецца дах на кляштары. Прыгажэе і царква. Цудоўна, што ёсць такое свята, якое нагадвае пра гісторыю і веліч мястэчка, — падзяліліся ўражаннямі Алена і Андрэй. Парадавала гасцей і музычная праграма, якая ахапіла інтарэсы і дзяцей, і моладзі, і людзей старэйшага ўзросту. З вялікім захапленнем госці назіралі за выступленнем народнага струннага ансамбля “Кантрасты”, які здзівіў гасцей багатым рэпертуарам. Дружнымі апладысментамі слухачы падтрымлівалі і музычны гурт “Брэнд. Бай”. Яго ўдзельнікі радавалі гасцей папулярнымі кампазіцыямі 80-90 гадоў, а таксама сучаснымі хітамі. Цэлую палітру станоўчых эмоцый слухачам падаравала выступленне Насці Краўчанка. Прысутныя не толькі падпявалі, але і танцавалі пад любімыя музычныя кампазіцыі. Вялікае ўражанне на дзяцей і моладзь аказала і пенная вечарына. ​Фестываль “Гальшанскі замак” стаў сапраўдным святам культуры. Мерапрыемства стварыла прыўзняты настрой і далучыла гасцей да гісторыі і традыцый мястэчка.