Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ошмянский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
18.08.2021

Як падрыхтаваліся ўстановы адукацыі Ашмянскага раёна да 1 верасня

   На календары – жнівень, а гэта значыць, што хутка пачнецца новы навучальны год. Зараз ва ўстановах адукацыі Ашмянскага раёна праходзіць узаемаправерка. Аб гатоўнасці сістэмы адукацыі да 1 верасня — наша гутарка з начальнікам упраўлення адукацыі Святланай Баркоўскай.    — Святлана Мікалаеўна, з якімі думкамі і настроем вы сустракаеце новы навучальны год?    — Усе ідзе згодна з планам. У новым навучальным годзе ў Ашмянскім раёне будуць функцыянаваць 27 устаноў адукацыі: з іх сярэдняй адукацыі – чатырнаццаць, спецыяльнай – адна, дашкольнай – дзесяць, сацыяльна-педагагічных устаноў – адна, дадатковай адукацыі – адна. Сёлета сядуць за парты 3788 вучняў, што складае 239 камплектаў класаў. Вучэбны працэс ва ўстановах адукацыі раёна забяспечвае 731 педагог. У гэтым годзе дружную настаўніцкую сям’ю папоўніць 41 малады спецыяліст, 30 з якіх – ураджэнцы нашага раёна, што не можа не радаваць. Спадзяёмся, што маладыя кадры надзейна замацуюцца на Ашмяншчыне.    — На гэтым тыдні праходзіць прыёмка ўстаноў адукацыі з падпісаннем адпаведных сертыфікатаў. Наколькі поўна, на вашу думку, створаны ў раёне ўмовы для якаснага навучання дзяцей і прафесійнай дзейнасці педагогаў?    — Ва ўстановах адукацыі раёна праведзена сур’ёзная работа па падрыхтоўцы да новага навучальнага года. На рамонтныя работы на дадзены момант пайшло 96032 рублі, у тым ліку з раённага бюджэту – 46146 рублёў, пазабюджэтных сродкаў – 39129 рублёў, спонсарскіх – 10757 рублёў.    Ва ўсіх установах адукацыі праведзены касметычныя рамонты памяшканняў, набыты кухонны і сталовы посуд, мэбля. Праведзены работы па добраўпарадкаванні прылягаючай тэрыторыі, рамонце і фарбаванні спартыўнага і гульнявога абсталявання, памяшканняў. У дзіцячым садку №6 адрамантаваны дзве ценевыя павеці, у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці горада і яслях-садзе №6 – буфетныя. Заключаны дагавор на рамонт механічнай вентыляцыі на блоках харчавання ў Жупранскім і Кракоўскім садках, яслях-садзе №1. Вядзецца грунтоўная работа па рамонце даху ў садку №4 – выдаткі складаюць 101000 рублёў, пасля чаго будзе адрамантавана таксама адмостка і асфальтабетоннае пакрыццё пешаходных дарожак і пад’ездаў на тэрыторыю дашкольнай установы.    У Гальшанскай СШ абсталяваны кабінет тэхнічнай працы, праведзена часткова замена мэблі ў СШ №1, СШ №2, гімназіі №1. У СШ №3 заменены ў вучэбных сталах усе стальніцы. Набыта надворнае абсталяванне ў садку аграгарадка Гальшаны. І гэта толькі частка праведзенай значнай работы.    — Адзін з важнейшых момантаў працэсу навучання – яго бяспека. Як арганізавана работа ва ўстановах адукацыі ў гэтым накірунку?    — Ва ўстановах адукацыі пастаянна вядзецца работа па арганізацыі бяспекі дарожнага руху ля сваіх устаноў. Маніторынг праводзіцца ДАІ сумесна з упраўленнем адукацыі. З мэтай стварэння бяспечных умоў устаноўлены сістэмы відэаназірання. Выкананы ўсе патрабаванні РАНС па захаванні пажарнай бяспекі. Тэрыторыі ўсіх устаноў агароджаны.    — Як вядома, якасць навучання залежыць ад арганізацыі якаснага харчавання выхаванцаў. Як выконваецца ўстановамі адукацыі план па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы аб’ектаў харчавання?    — За бюджэтныя сродкі ў СШ №2 набыты крэслы ў абедзенную залу, Барунскі і Граўжышкоўскі НПК – вагавае абсталяванне, яслі-сад №4 – стэлажы для захавання прадуктаў, электрапатэльня, тры адзінкі халадзільнага абсталявання. Новыя тэхналагічныя ванны і стэлажы з’явіліся ў буфетных дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці ў горадзе і садку №6. Задаволены абноўкамі ў Навасёлкаўскім НПК, СШ №3, яслях-садзе №7. Практычна ва ўсіх установах праведзены касметычныя рамонты блокаў харчавання. На гэтыя мэты затрачана 2838 рублёў, з іх 2357 рублёў – пазабюджэтныя сродкі. Каля 10000 рублёў пайшло на набыццё сталовага і кухоннага посуду, замены інвентару, спецвопраткі, мыйных сродкаў і дазатараў для антысэптыку. У чатырох установах у блоках харчавання ўсталяваны прытокава-выцяжныя сістэмы.    — Як будзе ў бягучым навучальным годзе арганізаваны падвоз дзяцей ва ўстановы адукацыі?    — У новым навучальным годзе ў раёне плануецца падвоз 599 дзяцей (484 — школьнікі і 115 – дашкольнікі). Для гэтага ў нас маецца 13 аўтобусаў. Для падвозу дзяцей у Гальшанскую СШ мы плануем сёлета купіць аўтобус за сродкі абласнога бюджэту. Наш транспарт заўсёды своечасова рамантуецца. З раённага бюджэту выдзяляюцца сродкі на закупку запасных частак, прахаджэнне тэхагляду, тэхнічнае абслугоўванне.    — У нашым раёне заўсёды актыўна праходзіць акцыя “Сабяром дзяцей у школу”. Ці можам мы гаварыць пра папярэднія яе вынікі?    — Вынікі пакуль падводзіць рана. Між іншым адзначу, што з раённага бюджэту выдаткавана 79560 рублёў для 538 шматдзетных сем’яў, якія выхоўваюць 1097 дзяцей (па 72 рублі). Арганізацыямі і прадпрыемствамі раёна на сёння на падрыхтоўку да школы аказана папамога на суму больш за 21620 рублёў для 124 сем’яў.    — Дзякуй за гутарку. Няхай новы навучальны год будзе паспяховым і бяспечным.