Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ошмянский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
29.07.2024

Новыя лідары жніва на Ашмяншчыне: вадзіцелі-тысячнікі атрымалі заслужаныя ўзнагароды

Жніво – эпагей вясковага жыцця. У яго вірлівым тэмпе жывуць усе працаўнікі аграпрамысловага комплексу. Важна як мага хутчэй абмалаціць залатое зерне і перавезці яго на зернесховішчы. Апошняя задача ўскладзена на вадзіцеляў, якія адказваюць за аператыўную дастаўку. Добрасумленна выконваюць свае абавязкі аграрыі. Аб гэтым сведчаць і дасягнутыя вынікі – вадзіцелі Часлаў Чаплінскі з КСУП “Гальшаны” і Часлаў Шукяловіч з КРСУП “Эксперыментальная база “Баруны” перавезлі свае першыя сёлета тысячы тон зерня. У аб’ектыў фотакамер яны трапляюць не ўпершыню. Хлебаробы традыцыйна “ходзяць” у тысячніках. Вопыт, адказнасць, любоў да сваёй справы адрозніваюць дбайных  вадзіцеляў. З поспехам Часлава Чаплінскага і Часлава Шукяловіча віншавалі на працоўных месцах – у полі, дзе ішла ўборка, і на зернетаку. Мужчыны сёння, як і кожны дзень, задзейнічаны на адвозцы зерня новага ўраджаю. Вадзіцелі-тысячнікі прымалі віншаванні ад старшыні Ашмянскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Раісы Турлай. — Тысячны рубеж – гэта толькі пачатак. Наперадзе яшчэ шмат работы. Хочацца пажадаць вам моцнага здароўя і новых поспехаў, — звярнулася да вадзіцеляў Раіса Мікалаеўна. Словы ўдзячнасці, дыпломы і прэміі, несумненна, стануць дадатковым стымулам для ўдзельнікаў жніва. Кіраўнік КСУП “Гальшаны” Міхаіл Скаржынскі далучыўся да віншаванняў і выказаў надзею на добрае надвор’е, бо менавіта ад яго зараз залежыць хуткасць і якасць уборачнай кампаніі. Людзі ж, як заўсёды, дбаюць пра ўраджай, пра тое, каб каравай 2024 года быў як мага больш важкім. Для Часлава Чаплінскага сёлетняе жніво 44-е, 30 год ён працаваў на камбайне, а пасля перасеў у кабіну аўтамабіля. Свой бяззменны МАЗ ён сам рыхтуе да ўборачнай кампаніі, таму і ў яго надзейнасці не сумняваецца. Барунскі цёзка Часлаў — таксама вадзіцель з вопытам, у сельскай гаспадарцы – з 1981 года, на яго рахунку дзясяткі тысяч перавезеных тон зерня. І спыняцца на дасягнутым мужчына не збіраецца. Жніво ў разгары, наперадзе – новыя поспехі.