Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ошмянский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
20.09.2024

Пахвальнай граматай Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей узнагароджана раённая газета «Ашмянскі веснік»

У Мінску прайшоў круглы стол «Нацыянальныя традыцыі і каштоўнасці як аснова духоўна-маральнага развіцця беларускага грамадства». Удзел у ім прынялі Аляксандр Румак, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей, Алег Лепешанкоў, намеснік старшыні Сінаідальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай праваслаўнай царквы і тэлевядучы, Алена Стэльмах, першы намеснік старшыні ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», Надзея Бельская, начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Міністэрства інфармацыі, Хрысціна Скуратовіч, рэдактар аддзела сацыяльнай палітыкі выдавецкага дома «Беларусь сегодня», Павел Івуць, галоўны рэдактар «ЛідаМедыяКампанія», а таксама журналісты і прадстаўнікі культурных аб’яднанняў дыяспар, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі. — Вельмі важна зараз усім людзям нашай краіны аб’яднацца для захавання нашых традыцыйных каштоўнасцей, каб супрацьстаяць пагрозам, што існуюць у свеце, — лічыць Аляксандр Румак. — Нядаўна мы адзначылі Дзень народнага адзінства — маладое, але вельмі важнае свята. Беларусь — шматнацыянальная і шматканфесіянальнай краіна. Прэзідэнт нядаўна сустракаўся з прадстаўнікамі розных нацыянальнасцей, якія пражываюць у нашай краіне, і падчас сустрэчы неаднаразова паўтараў: «Нашы армяне, нашы украінцы, нашы палякі». Насамрэч, чалавек, які пераязджае ў Беларусь, адразу становіцца нашым. Тут людзі знаходзяць другую радзіму. Ніколі беларусы не прэтэндавалі на роль тытульнай нацыі. У нас сустракаюць не па нацыянальнасці, не па рэлігійнай прыналежнасці, а па чалавечых якасцях і прафесійных навыках. У гэтым код беларусаў — яны заўжды прымаюць усіх з дабрынёй. Наша дзяржава забяспечвае ўсім роўныя правы, каб яны маглі дзяліцца вопытам, ведамі, працаваць на карысць нашай краіны. Падчас сустрэчы адбылося падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў і лаўрэатаў рэспубліканскага конкурсу сярод журналістаў і СМІ на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесійных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой. «Ашмянскі веснік» адзначаны Пахвальнай граматай.