12.04.2020
Са светлым святам Уваскрасення Хрыстова
Ад усёй душы віншуем вас са светлым святам Уваскрасення Хрыстова, святам веры і надзеі на вечнае жыццё! У гэтыя веснавыя дні глыбокая радасць велікодных падзей азмрочана пандэміяй каранавірусу, якая распаўсюджваецца па свеце, але Вялікдзень зноў яднае людзей, з’яўляецца промнем надзеі для ўсіх хрысціян, дапамагае пераадолець страх і жыць з верай. З надыходам Пасхі мы стараемся нешта змяніць у сваім жыцці згодна з Божым запаветам, імкнемся стаць больш цярпялівымі. Няхай светлае свята Уваскрасення Хрыстова прынясе ўсім любоў і супакой, дапаможа ўзняцца над свецкай мітуснёй і разладамі, абудзіць спачуванне да чужой бяды, дапаможа зразумець адзін аднаго. Няхай у вашых сэрцах і ў сем’ях заўсёды пануюць любоў і згода.
Ашмянскі раённы выканаўчы камітэт. Ашмянскі раённы Савет дэпутатаў.