Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ошмянский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
24.12.2023

Са святам Нараджэння Хрыстова!

Паважаныя вернікі каталіцкай канфесіі! Сардэчна віншуем усіх хрысціян-католікаў Ашмяншчыны са светлым святам Нараджэння Хрыстова! У гэта вялікае свята, якое аб’ядноўвае і збліжае сем’і, пакаленні і народы, служыць вечным сімвалам чысціні, шчырасці і міласэрнасці, хочацца пажадаць згоды і паразумення, ладу ў сэрцах і справах. Няхай Калядныя дні ўмацуюць веру і надзею, напоўняцца высакароднымі ўчынкамі, радасцю і дабрынёй. Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту. Са святам Божага Нараджэння! Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў. Уважаемые земляки! Дорогие друзья! Искренне поздравляем всех верующих католической конфессии с самым светлым христианским праздником Рождеством Христовым! Уже совсем скоро нас ожидает рождественская сказка с ее праздничными огнями и таинствами. В этот волшебный вечер я хочу пожелать вам добра, счастья, тепла сердец, которые вас любят, и безграничной искренней любви. Пусть в добрых делах и начинаниях вам сопутствует удача, а семейные узы станут еще крепче. Александр Маркевич, депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва по Ивьевскому избирательному округу № 54. Дарагія парафіяне! Разам з Марыяй і Іосіфам, наследуючы іх прастату і пакору, мы кленчым перад Словам, якое стала Целам, — Езусам Хрыстом, нашым Збавіцелем. Мы схіляемся ў ціхім пакланенні перад вялікай таямніцай, якая напаўняе радасцю і спакоем кожнага, хто прымае ў сваім сэрцы Божае Дзіця. Бог неспасціжны ў сваёй любові. Ён прыходзіць да ўсіх нас, хоць мы гэтага не заслугоўваем, дае нам сябе і запрашае да вечнага жыцця. На Божае Нараджэнне мы адчуваем яго асаблівую прысутнасць і верым, што ён пастаянна прыходзіць да нас у святой Эўхарыстыі. Ён хоча толькі аднаго: каб мы прынялі яго з найбольшай любоўю, на якую толькі здольныя. Дзялюся з вамі каляднай аплаткай і жадаю вам, каб нованароджаны Хрыстос напоўніў вашыя сэрцы непахіснай надзеяй, якая пераадолее ўсе цяжкасці, моцнай верай, якая асветліць нават самыя змрочныя дні, і глыбокай любоўю, якая бачыць прамень дабра ў кожным чалавеку і заўсёды гатова прабачыць. Жадаю ўсім, каб сёлятняе Божае Нараджэнне перажылі ў атмасферы любові, радасці і дабрыні сярод блізкіх і сяброў. І няхай бласлаўленне Дзіцяці Езуса суправаджае вас на працягу ўсяго новага 2024 года. З малітвай і бласлаўленнем ксёндз Ян ПУЗЫНА, пробашч і дэкан ашмянскі.