Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ошмянский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
23.04.2020

Сад Перамогі высадзілі ў Крэйванцах і Граўжышках

   У знак пашаны і ўдзячнасці  нашым абаронцам у Граўжышкоўскім ВПК прайшла акцыя “Сад Перамогі”.  Падхапілі прапанову ўсе арганізацыі і ўстановы, што размяшчаюцца на тэрыторыі Граўжышкоўскага сельсавета: сельвыканкам, лясніцтва, работнікі культуры і аховы здароўя, пагранічны пост “Клявіца”.    “Сад  Перамогі”  вырашылі пасадзіць каля школы, таму што ў нашых  руках будучае не толькі нас саміх, але і нашых дзяцей.  Арганізацыйныя пытанні ўзяла на сябе дырэктар школы Валянціна Сянкевіч. Было выбрана месца для пасадкі, закуплены саджанцы,  зроблены  таблічкі.    У дзень нашай добрай агульнай справы каля школы было шматлюдна і ўрачыста.  Сюды завіталі прадстаўнікі ад кожнай мясцовай арганізацыі. Старт  акцыі далі дырэктар школы Валянціна Сянкевіч і старшыня сельвыканкама Пётр Чаплінскі.  Дружна прыняліся за работу вучні, настаўнікі, работнікі мясцовага клуба і амбулаторыі, пагранічнікі. Кожнае дрэўца было высаджана  з любоўю.    Цудоўны атрымаўся сад.  Маладыя  яблынькі стануць добрай памяццю пра  тых, хто здабыў нам перамогу і шчаслівае жыццё. Перамогу, якая сплецена з лёсаў мільёнаў людзей. У нашых сэрцах і ў сэрцах нашчадкаў будзе гарэць агонь памяці.Кожную вясну калектыў Крэйванцаўскага вучэбна-педагагічнага комплекса пераўтвараецца ў своеасаблівую групу “зялёных” памочнікаў. Дзеці разам з настаўнікамі і тэхнічнымі работнікамі адпраўляюцца садзіць маладыя елкі і сосны. Сёлета “зялёны дэсант” з Крэйванцаў дапамагаў Будзёнаўскаму і Граўжышкоўскаму лясніцтвам.    Падчас акцыі калектыў школы пасадзіў больш за 20 гектараў лесу. Усведамленне таго, што праз некалькі дзесяцігоддзяў на месцы сённяшніх саджанцаў з’явіцца прыгожы сасновы бор альбо цяністы ельнік, дапаўняе прыемная акалічнасць – матэрыяльная дапамога, якая будзе накіравана на рамонт школы.“Тыдзень лесу” вырашана было скончыць яшчэ адной добрай справай, да якой далучыліся і дзеці, і дарослыя. У юбілейны год святкавання Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі каля Крэйванцаўскага вучэбна-педагагічнага комплекса быў закладзены яблыневы сад. Набыць саджанцы сваім падшэфным дапамог кіраўнік КСУП “Крэйванцы” Іван Тарасевіч. Дарэчы, Іван Антонавіч, нягледзячы на гарачую для аграрыяў пару, знайшоў час, каб разам з дзецьмі, іх бацькамі і настаўнікамі, а таксама пагранічнікамі паста “Крэйванцы” прыняць удзел у гістарычнай падзеі. 75 пладовых дрэўцаў было высаджана ў гонар нашых дзядоў і прадзедаў, якія аддалі сваё жыццё і здароўе за мір і незалежнасць.    — Сённяшні дзень, як і сад, які хутка зазелянее, стане напамінам аб важных падзеях, што адбываліся ў вашым жыцці, у жыцці школы, у лёсе нашай Радзімы. А яблыня — гэта яшчэ і сімвал развіцця, будучыні, дабрабыту, міру, Перамогі, — адзначыў, звяртаючыся да вучняў, дырэктар школы Генадзь Гіль.Першыя плады з яблынь можна будзе пакаштаваць дзесьці праз тры-чатыры гады, канешне, пры ўмове патрэбнага догляду за маладымі дрэўцамі – своечасовым паліве, падкормцы, барацьбе са шкоднікамі. За клопат сад абавязкова аддзячыць духмянымі наліўнымі яблыкамі.