Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ошмянский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
18.07.2024

У Ашмянскім раёне прыступілі да масавай уборкі

Спякотнае надвор’е, якое трымаецца апошнія тыдні, прыспешвае аграрыяў – час збіраць ураджай. Трэба адзначыць, што хлебаробы выкарыстоўваюць кожную хвілінку, каб хутчэй выканаць сваю найважнейшую ў гэты перыяд задачу – якасна і без страт абмалаціць і высушыць зерне. Работнікі сельгаспрадпрыемстваў раёна прыступілі да масавай уборкі. Сімвалічны  зажыначны сноп як даніна народным традыцыям і павага да хлеба, як удзячнасць зямлі за ўрадлівасць уручаны камбайнерам. Зараз у іх гарачая пара. Па звестках райкама прафсаюза работнікаў АПК, на раніцу 17 ліпеня на ўборцы збожжавых і рапсу лепшых вынікаў дасягнулі гальшанскія аграрыі. Генрых Скаржынскі разам з памочнікам Андрэем Давідовічам намалацілі больш за 563 тоны, экіпаж Аляксандра Сасноўскага і Мікалая Кавалёнка – 420 тон. На палетках КСУП “Гальшаны” зранку да вечара шчыруюць дзевяць экіпажаў, якія зараз падзелены два звяны: адно абмалочвае азімы рапс, другое задзейнічана на ўборцы яравога ячменю, клін якога ў гаспадарцы складае 578 гектараў. Надзея на ўраджай ёсць, свярджае намеснік дырэктара па вытворчасці Павел Ждановіч. Азімы рапс дае 55 цэнтнераў з гектара, больш пяцідзесяці ц/га збіраюць і яравога ячменю. Падсумоўваць лічбы, кажуць аграрыі, варта ў канцы жніва. Няхай ашмянскі каравай будзе важкім!