Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ошмянский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
14.07.2025

У КСУП «Кракоўка» правялі народны абрад «Зажынкі»

У мінулую суботу ў сельскагаспадарчым прадпрыемстве «Кракоўка» работнікі сельскіх клубаў аграгарадкоў Кракоўка і Станцыя Ашмяны зладзілі народны абрад «Зажынкі». – У нашых продкаў быў добры звычай – са свята першага снапа пачынаць уборку ўраджаю, – адзначыў дырэктар КСУП «Кракоўка» Аляксандр Лукашэвіч. – Настаў той момант, калі нашу працу неабходна пацвердзіць на жніве. Менавіта з уборкі зерня пачынаецца вынік дзейнасці хлебаробаў. Нам прыйдзецца трымаць экзамен на прафесіяналізм, праявіць арганізатарскія здольнасці, адданасць справе і згуртаванасць. Першы сноп, як сімвал багатага ўраджаю, жнеі ўручылі Аляксандру Лукашэвічу. Багатых намалотаў і паспяховага жніва пажадала аграрыям намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Кацярына Розель. Жанчыны-жнейкі падарылі працаўнікам уборачнай кампаніі 2025 года абярэгі, упрыгожаныя жытнёвымі каласамі і кветкамі, якія дапамогуць засцерагчы ўраджай ад вятроў і дажджу, грому ды граду, ад нечаканай паломкі тэхнікі, і пачаставалі духмяным караваем, каб набрацца моцы і сілы для плённай працы ў полі. Добры настрой прысутным у ясны ліпеньскі дзень дарылі народны калектыў «Жытніца» Кракоўскага сельскага клуба і работнікі клуба Станцыі Ашмяны.