Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ошмянский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
02.06.2021

У Мураванаашмянкоўскім ВПК адчыніўся музей “Царства цацак”

   У Мураванаашмянкоўскім вучэбна-педагагічным комплексе ўрачыста адчыніўся музей “Царства цацак”. Узнік ён з музейнага пакоя мяккай цацкі, пачатак якому паклала настаўніца, аматар дэкаратыўна-прыкладной творчасці Ганна Раманаўна Ціхамірава. Музей па праву можа называцца аўтарскім, таму што амаль усе экспанаты ў ім – а гэта больш за пяцьсот работ — зроблены ўмелымі і стараннымі рукамі мясцовай майстрыхі.    Раздзяліць з вучнямі і педагогамі ўстановы адукацыі прыемную падзею прыехалі намеснік старшыні райвыканкама Наталля Станкевіч і начальнік упраўлення адукацыі Святлана Баркоўская, якія разам з дырэктарам Людмілай Сульжыцкай перарэзалі традыцыйную чырвоную стужку.    Першымі ў музей зайшлі вучні пачатковых класаў. Акунуцца ў свет казкі ім дапамаглі экскурсаводы. Старшакласнікі выступілі ў ролі казачных персанажаў, якія разам з дзецьмі танцавалі і спявалі, праводзілі апытанкі-віктарыны. Наведвальнікі музея атрымалі не толькі звесткі пра гісторыю стварэння цацкі, але і падчас майстар-класа разам з гасцямі навучыліся рабіць ляльку-абярэг.    Усе экспанаты ў музеі размяшчаюцца згодна з тэматычнымі раздзеламі: цацкі-сувеніры, лялькі, казачныя героі, жывёльны свет. Аднак асноўная ўвага скіравана на стэнд, прысвечаны Ганне Ціхаміравай. Дакументы, асабістыя рэчы, інструменты, якімі карысталася майстрыха ў сваёй рабоце дапаўняюць музейную экспазіцыю.    Юныя наведвальнікі музея не зводзілі вачэй з экспанатаў.    — Нам тут вельмі падабаецца. Лялькі прыгожыя, у краме такіх няма! Яны адмысловыя. Шкада, што іх нельга набыць, — адзначылі ў размове Васіліса Мікліс, Даша Топаль і Кірыл Аляшкевіч.    Першых наведвальнікаў музея ў дзень адкрыцця чакаў сюрпрыз: усе яны атрымалі ў падарунак салодкі пернік ручной работы.    Заўтра музей будзе чакаць сваіх чарговых наведвальнікаў. На канікулах тут пачне працаваць школьны летнік, у праграме якога абавязкова будзе экскурсія ў свет мяккай цацкі. АВ